Развіццё турыстычнага бізнесу на Гродзеншчыне падтрымае ПРААН
Абвешчаны прыём заявак на ўдзел у праекце, накіраваным на развіццё прыватнага турыстычнага бізнэсу на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
Праект “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё рэалізуецца на грошы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).
Гэты праект стане самым маштабным за 20 гадоў працы ПРААН у Беларусі і накіраваны на Брэсцкую і Гродзенскую вобласці.
Да лютага 2015 года ў стварэнне ўмоваў для рэалізацыі мясцовых ініцыятыў у сферы экатурысцкага малога і сярэдняга бізнесу будзе ўкладзена 1 мільён 946 тысяч долараў.
На першым этапе на конкурснай аснове абіраюцца тэрыторыі, на якіх пойдзе далейшая праца ў межах праекта. У Гродзенскай вобласці такіх тэрыторый (турыстычных дэстынацый) будзе да васьмі.
Пачаліся семінары, на якіх кансультанты дапамагаюць прэтэндэнтам вызначыцца з выбарам дэстынацый і правільна аформіць дакументы.
4 снежня семінар прайшоў на базе аграсядзібы “Верас, 5 снежня — на базе тэніснага клуба ў Лідзе, 6 — на конна-спартыўнай базе “Гіппіка.
Каардынатар праекта па Гродзенскай вобласці Аляксандр Шухно распавёў:
— У кожным з трох семінараў будзе ўдзельнічаць па 30–35чалавек — з большай колькасцю людзей проста цяжка будзе працаваць. Такім чынам, праз навучанне пройдзе больш за 90 прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці.
Праграма выклікае вялікую цікаўнасць, бо адкрывае добрыя перспектывы. Гродзеншчына мае і спрыяльныя прыродныя ўмовы, і шмат помнікаў гісторыі, культуры, цікавыя аб’екты агратурызму.
—І што далей?
— Праект разлічаны на 2,5–3 гады. Спачатку неабходна вызначыць у Гродзенскай вобласці да 8 найбольш перспектыўных тэрыторый. Гэта могуць быць як тэрыторыі ў межах аднаго пасялковага савета, так і аб’ядноўваць некалькі адміністратыўных раёнаў. Аўтары праекта павінны прадставіць, як яны бачаць развіццё абранай дэстынацыі з пункту гледжання турызму. Мы дапамагаем ім кансультацыямі.
Праект заснаваны на аснове дзяржаўнага і прыватнага партнёрства.Чым больш партнёраў-суб’ектаў, тым лепш. Аб’яднаўшы намаганні яны змогуць такім чынам не толькі развіць сваю ўласную, напрыклад, аграсядзібу, але і турыстычную інфраструктуру ўсёй тэрыторыі.
Затым будуць абраныя дэстынацыі, з якімі будзем працаваць далей, а эксперты прапішуць стратэгіі развіцця праекта, у тым ліку з пункту гледжання сусветнага досведу.
А ўжо ў 2013 годзе будзе абвешчаны наступны конкурс — конкурс фінансавай падтрымкі. У ім змогуць удзельнічаць суб’екты, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі абраных дэстынацый.
—Ці змогуць удзельнічаць у праекце тыя, хто зараз не здолеў трапіць на семінары?
— Далучыцца можна будзе на любым этапе. І тыя, хто ў бліжэйшыя дні будзе ўдзельнічаць у семінарах, і тыя, хто даведаецца пра праграму пазней, змогуць атрымаць дадатковыя кансультацыі і ў органах мясцовай улады, і ў мяне як рэгіянальнага каардынатара.
Да лютага 2015 года ў стварэнне ўмоваў для рэалізацыі мясцовых ініцыятыў у сферы экатурысцкага малога і сярэдняга бізнесу на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей будзе ўкладзена 1 мільён 946 тысяч долараў.
На Гродзеншчыне перспектыўнымі лічацца Шчучынскі раён з аграсядзібамі, музеямі, Ліпічанскай пушчай; Аўгустоўскі канал з прылеглай тэрыторыяй, Слонімскі раён, Налібоцкая пушча, Наваградак—Карэлічы.
Электронная форма заяўкі і палажэнне можна спампаваць на сайце ПРААН у Беларусі
(http://undp.by/ru/undp/news/belarus/26-11-2012-n1.html),
а папяровыя бланкі атрымаць у каардынатара праекта ў Гродне Аляксандра Шухно:
+375 29 266 40 20 БЯСПЛАТНА +375 29 266 40 20 end_of_the_skype_highlighting, e-mail: aliaksandr.shukhno@undp.by.