Разам з Пратасевічам верагодна затрымалі яго дзяўчыну
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў на брыфінгу ў Вільні, што апрача Рамана Пратасевіча з Мінску не вылецела яго сяброўка.
«Я не хацеў бы камэнтаваць інфармацыю, якая яшчэ не пацверджаная. Ясна толькі адно, што спадара Пратасевіча і яго сяброўкі няма ў самалёце», — сказаў прэзідэнт Науседа, якога цытуе Радыё Свабода са спасылкай на delfi.lt.