Распрацоўшчык мабільных гульняў, які ўваходзіць у сусветны топ-10, выйшаў з ПВТ

Папулярны беларускі паблішэр, распрацоўшчык мабільных гульняў SayGames, выключаны з ПВТ. Кампанія знікла са спісу рэзідэнтаў Парку, заўважыў dev.by.

0c275c361606aa78ceb5b2433c7facf7.jpg

Студыя SayGames — у сусветнай пяцёрцы найбуйнейшых мабільных выдаўцоў (па ліку загрузак) па дадзеных App Annie (2021), у дзесятцы па версіі Sensor Tower (2020). Заснавана ў 2017 годзе, у ПВТ з 2018-га.

Гульні SayGames перыядычна станавіліся сусветнымі хітамі.

Sandy Balls трапіла ў лік самых прарыўных у свеце за 2019 год.

Johnny Trigger стала самай папулярнай мабільнай гульнёй у свеце ў студзені 2020.

Cushi Roll 3D заняла трэцяе месца ў спісе самых папулярных гульняў снежня 2020.

DOP2 Delete one Part ўвайшла ў топ-3 самых прарыўных у свеце гульняў па загрузках ў студзені-сакавіку 2021.

Merge Animals 3D стала самай папулярнай у свеце гульнёй у лістападзе 2021.

На дадзены момант у партфоліо паблішэра 50+ запушчаных праектаў і больш 2,5 мільярдаў загрузак па ўсім свеце.