Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 14 чалавек

Палітвязнямі прызнаныя жыхары Беларусі, пазбаўленыя волі паводле абвінавачванняў у абразе Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў уладаў і не толькі, паведамляюць праваабаронцы.

prisonrt.jpg



Палітычнымі зняволенымі 28 чэрвеня прызнаныя Данута Перадня (арт. 361 і 368 КК), Юрый Грыгер (арт. 369), Аляксандр Кудловіч (368 і 369), Уладзімір Бранавіцкі (339), Аляксандр Пінчук (ч. 1 арт. 368, арт. 369, арт. 203-1), Таццяна Купчына (391, ч. 1 арт. 368, арт. 369), Аляксей Вялешка (ч. 1 арт 368, арт. 369), Канстанцін Дудараў (арт. 367), Максім Антановіч (ч. 1 арт. 368), Аляксандр Пруднікаў (арт. 369), Ігар Карпіцкі (ч. 1 арт. 368, арт. 369, ч. 1 і ч. 2 арт. 366, ч. 1 арт. 342), Аляксандр Данілевіч (арт. 361), а таксама Міхаіл Ляпейка і Аляксандр Кісель, якія падвергнутыя псіхіятрычнаму лячэнню за абразу Лукашэнкі;

Усяго паводле падлікаў праваабаронцаў у Беларусі цяпер 1228 палітвязняў. Але насамрэч іх значна болей.