Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская з'ехала ва Украіну

Пра гэта яна паведаміла ў сваім фэйсбуку.

Таццяна Гацура-Яворская

Таццяна Гацура-Яворская

Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская з-пад следства нелегальна з'ехала ва Украіну.
«Мая сям'я рэзка апынулася ў рэальнай небяспецы, на вайне, з няпэўнымі сучаснасцю і будучыняй, і мае патрэбу ў маёй прысутнасці і падтрымцы. І, вядома, не магу не быць яшчэ адным салдатам на ўкраінскім фронце ў гэтай нашай агульнай вайне. Пра салдата я пакуль не літаральна, але я ехала з планам, што і як я магу рабіць тут на карысць і ўкраінцам, і беларусам. Таму што (і не толькі) зараз зрынуць рэжым Лукі магчыма толькі пасля перамогі Украіны», — напісала яна ў сваім фэйсбуку.
Таццяну Гацуру-Яворскую абвінавачваюць у фінансаванні пратэстаў, яна знаходзіцца пад следствам. Яе мужа вымусілі пакінуць Беларусь, ён з'ехаў ва Украіну.