Плошчаў перамен шмат не бывае (фота)
Чым больш улады ціснуць на народ, тым больш расце супраціў,
каторы з вуліц усё больш актыўна цяпер распаўсюджваецца і на двары.
Сёння ўначы пратэст падтрымаў і двор па вуліцы Калеснікава. Тут за ноч сцяна стужак вырасла на агароджы па дарозе ў школу №49, адной з тых, каторая здабыла сабе славу штучнымі чэргамі на выбарчы ўчастак.
Мінакі, бацькі і школьнікі, робяць сабе на памяць сэлфі каля сцяны са стужкамі, пакуль іх не паспелі зрэзаць і іх.
А з вокнаў і балконаў некаторых дамоў побач красуюцца нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі і фіранкі.
А вось так упрыгожылі вуліцу Кальцова.
А вось так на Мірашнічэнка