Першы ўчастак МКАД-2 адкрыюць ужо сёлета

Гэта адрэзак дарогі ад Астрашыцкага гарадка да перасячэння з трасай Мінск – Гродна. У перспектыве другое кальцо могуць зрабіць платнай дарогай.



mkad_2_vas_tutby_phsl_img_4122.jpg

Фота: Аляксандр Васюковіч

Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак 30 ліпеня далажыў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку пра рэалізацыю праекта па будаўніцтве другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска і пра іншыя важныя транспартныя праекты.

Паводле інфармацыі міністра, цяпер на будоўлі другога кальца дарожнікі ўкладваюць верхні слой на ўчастку ад Астрашыцкага гарадка да перасячэння з трасай М-6 (Мінск – Гродна). Гэты ўчастак плануецца адкрыць ужо да зімы, перадае АНТ.

Сярод іншага згадваўся праект платных дарог. Па словах міністра транспарту, для таго, каб акупіўся яго першы этап, неабходна яшчэ 8 месяцаў. Ён адзначыў, што Мінтранс прытрымліваецца такой пазіцыі, што пасля рэканструкцыі буйной аўтадарогі праз пэўны прамежак часу яна робіцца платнай. Напрыклад, неўзабаве платным зробяць участак аўтадарогі Жлобін – Гомель.