Перастала выходзіць на сувязь кіраўніца страйкаму БДУ
Былая выкладчыца і кіраўніца страйкаму БДУ Святлана Волчак перастала выходзіць на сувязь, паведамляюць тэлеграм-каналы.
Няма сувязі і з яе мужам Міхаілам. Раней у Мінскую кватэру да іх ламіліся сілавікі. Цяпер кватэра апячатаная.
Адметна, што менавіта сёння БДУ наведвае Лукашэнка.
Пазней праваабаронцы паведамілі пра тое, што Святлана і Міхаіл Волчакі затрыманыя. Але дзе зараз яны знаходзяцца, пакуль не вядома.