Параненых актывістаў Майдана прыняла Чэхія
Пацярпелыя ад стрэляніны падчас пратэстаў у Кіеве таксама праходзяць лячэнне ў Літве і Польшчы.
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ наведала параненага "майданаўца" ў вільнюскім шпіталі
Чэхія стала трэцяй краінай, якая прапанавала прыняць на лячэнне і рэабілітацыю людзей, параненых сілавікамі падчас гарачых падзей на Еўрамайдане. Спецрэйсы прывезлі 27 чалавек у шпіталі Прагі. Лячэнне для пацярпелых будзе бясплатным, затраты на сябе бярэ чэшская дзяржава. У Чэхіі дзейнічае праграма гуманітарнай эвакуацыі параненых падчас баявых дзеянняў MEDEVAC, якая гарантуе пацярпелым высокакваліфікаванае лячэнне ў мясцовых шпіталях, а таксама кампенсацыю выдаткаў ды вяртанне дадому.
Нагадаем, раней жаданне прыняць параненых актывістаў Майдана выказалі жаданне Літва і Польшча. Літва стала першай краінай, куды яшчэ напрыканцы студзеня пасля збіцця студэнтаў на Грушаўскай прывезлі 10 чалавек. На іх лячэнне Літва выдзяліла 14, 5 тыс. еўра.
Яшчэ 10 чалавек, якія знаходзіліся ў цяжкім стане, вывез урадавым самалётам міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, які напрыканцы лютага у ліку іншых міністраў краін ЕС сустракаўся з Вктарам Януковічам.
Беларусь на цяперашні момант не выказвала намераў прыняць на лячэнне параненых на Майдане.