Рада падтрымала зварот да краін-гарантаў бяспекі Украіны ў сувязі з падзеямі ў Крыме

Вярхоўная Рада падтрымала пастанову адносна звароту да краін - гарантаў бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў рамках мемарандума аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.



zahvat_kryma.jpg

Адпаведнае рашэнне падтрымалі 230 народных дэпутатаў. Згодна з пастановай, ВР просіць даць ацэнку дзеянням расійскіх вайскоўцаў на тэрыторыі АР Крым. У выпадку далейшай эскалацыі канфлікту Украіна пакідае за сабой права звяртацца па дапамогу ў ААН, якая з'яўляецца ўдзельнікам гэтага мемарандума. 
Адзначым, што пасля таго, як дадзенае пытанне было прагаласавана, некаторыя дэпутаты выказваліся за паўторнае галасаванне, паколькі яны не змаглі падтрымаць дадзенае пытанне. Пасля паўторнага галасавання дадзены зварот падтрымалі 240 народных дэпутатаў.
censor.net.ua