Грыбаўскайце пра сітуацыю ў Крыме: Гэта стварэнне перадумоваў для акупацыі

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце асуджае тое, што адбываецца ў Крыме. Яна лічыць, што тое, што адбываецца, з'яўляецца парушэннем тэрыторыі суверэннай дзяржавы і ствараюць перадумовы для магчымай акупацыі.



dalia1.jpg

«Гэтыя прыкметы вельмі турбуюць, гэта кажа аб пэўнай падрыхтоўцы, я не кажу — акупацыя, аб стварэнні перадумоў для магчымай акупацыі пэўнай тэрыторыі, і гэта ў любым выпадку падлягае асуджэнню. Гэта гаворыць аб пэўным адчаі і парушэнні тэрыторыі суверэннай дзяржавы», — сказала журналістам у пятніцу прэзідэнт Літвы.

«Уся міжнародная супольнасць павінна рэагаваць на любое парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці суверэннай дзяржавы. Да гэтага нельга ставіцца памяркоўна. (...)


Гэтыя прыкметы выклікаюць неспакой, гэта паказвае пэўную падрыхтоўку, стварэнне перадумоў для акупацыі пэўнай тэрыторыі. Гэта паказвае пэўны адчай», — сказала журналістам прэзідэнт 28 лютага.
delfi.lt