Папулярны расійскі блогер напісаў твіт па-беларуску. Амбасада Беларусі запрасіла яго ў госці
Папулярны блогер Ілля Варламаў запосціў у «Twitter» фотаздымак з Беларусі з каментаром па-беларуску.
На фотаздымку Васіля Фядосенкі (зробленым для Reuters) – навальнічнае неба над вёскай Вацлавова на Ушаччыне.
«Шыкоўнае неба над Беларуссю. Шыкоўнае фота», – напісаў Ілля Варламаў.
Амбасада Беларусі ў Расіі перапосціла сабе ў «Twitter» гэты допіс, напісаўшы «Браво, Илья! Отличный снимок!», відаць, не разабраўшыся, што фота рабіў не блогер (у сваім пасце ён не падпісаў аўтарства).
У каментарах амбасада Беларусі запрасіла Іллю Варламава ў Беларусь.
Паводле belsat.eu