Памёр рэжысёр і журналіст Леанід Канфер. Ён паходзіў з Мінска
Леанід Канфер памёр раніцай 22 кастрычніка ў Нямеччыне, куды паехаў з Украіны разам са сваёй жонкай Сьвятланай пасьля пачатку вайны. Пра сьмерць Леаніда Канфера паведаміла ягоная жонка Сьвятлана Канфер.
«Ты мая роднасная душа, я ня ведаю, як жыць без цябе. Ня мае
сэнсу. Ляці, мой дарагі, я люблю цябе і пастараюся пахаваць побач з бацькам, у
родным Ізраілі, які ты так і не пасьпеў мне паказаць...» — напісала Сьвятлана ў фэйсбуку.
У 2018 годзе Леаніду паставілі анкалягічны дыягназ — пухліна
галаўнога мозгу — і правялі апэрацыю ў Ізраілі, ён працягваў змагацца з
хваробай.
Леанід Канфер — журналіст, рэдактар, рэжысэр-дакумэнталіст.
Нарадзіўся ў Менску. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага
ўнівэрсытэта і супрацоўнічаў зь некалькімі выданьнямі, у тым ліку «Знамя
Юности» і «Белорусская газета». У 1990-я працаваў у Беларусі як спэцыяльны
карэспандэнт расейскіх тэлеканалаў НТВ, ТВ-6 і ТВЦ. Пазьней працаваў на розных
тэлеканалах Расеі, Ізраілю, Нямеччыны, Украіны.
Двойчы Ляўрэат прэміі ТЭФІ Міжнароднага фэстывалю
дакумэнтальнага кіно ў Нью-Ёрку ў намінацыях «Спэцыяльны рэпартаж» і
«Спэцыяльны рэпарцёр» за фільмы пра Чачню.
У якасьці рэжысэра працаваў у зоне баявых дзеяньняў у
Аўганістане ў 2001-м, у Чачні, Паўднёвай Асэтыі.
У 2007 годзе быў прызначаны дарадцам Рамзана Кадырава па
пытаньнях СМІ, але ўжо праз паўгода пакінуў пасаду.
Паводле «Св*боды».