Палітзняволеную мінчанку асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за ўдзел у Маршы 16 жніўня 2020-га

Суд Заводскага раёна Мінска асудзіў да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу 29-гадовую палітзняволеную Лідзію Новік. Такі прысуд вынес суддзя Алег Каляда, паведамляюць праваабаронцы.

photo_2022_04_14_14_24_36.jpg

Дзяўчыну абвінавацілі па арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел у самай вялікай акцыі пратэсту ў гісторыі Беларусі — «Маршы за свабоду» 16 жніўня 2020 году.

Лідзію Новік затрымалі 3 студзеня гэтага года — яе ідэнтыфікавалі па фота. Пасля затрымання з дзяўчынай запісалі «пакаяльнае відэа», якое апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. На відэа дзяўчына кажа, што выйшла на мітынг «проста паглядзець».

Дзяўчыну вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.