Бас-гітарысту гурта TerraKod прысудзілі тры гады калоніі па «па справе Зельцэра»
Палітзняволены Віктар Катоўскі быў затрыманы ў Брэсце 29 верасня 2021 года па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і ІТ-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У справе фігуруюць наступныя эпізоды, паведамляюць праваабаронцы:
за паведамленне «Шкада
амапаўца. Адным дзярмом на зямлі менш» — артыкул «абраза прадстаўніка ўлады»;
за каментар «Хлопец-герой. Жыццё паклаў у барацьбе з гэтымі казламі нягледзячы на наяўнасць сям'і» — артыкул «распальванне сацыяльнай варожасці»;
за фразу «Шызоід вусаты» — артыкул «абраза прэзідэнта РБ».
Суддзя Мікалай Грыгаровіч прысудзіў Віктару тры гады калоніі
агульнага рэжыму і штраф у памеры 3200 рублёў.