Палітзняволеную Анастасію Тоўпік асудзілі і вызвалілі з СІЗА

22-гадовую выпускніцу БДЭУ Анастасію Тоўпік затрымалі 1 лютага гэтага года і змясцілі пад варту ў межах арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

photo_2022_05_02_16_13_58.jpg

Прычына затрымання — удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года.
Праваабаронцы паведамляюць, што ў канцы красавіка над Анастасій адбыўся суд, на якім яе асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі». Дзяўчыну вызвалілі ў зале суда пасля амаль трох месяцаў зняволення.