Палітвязня Паўла Пяскова змяшчаюць у ШІЗА

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

pavel_pjaskou.jpg

Палітзняволены Павел Пяскоў, якога асудзілі за патасоўку з амапаўцамі ў Маладзечне, у лісце на волю паведаміў, што яго павінны змясціць у ШІЗА. Ліст быў напісаны 12 студзеня, але тэрмін пакарання невядомы.
«Сёння я абмежаваны ў часе, а заўтра дапісаць ліст я ўжо не змагу. Дзякуючы маім поглядам і прынцыпам мабыць, заўтра я адпраўляюся ў ШІЗА», — напісаў палітвязень у лісце.
Нагадаем, Павел Пяскоў — першы, хто атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. Паўлу прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі.