Палітвязень Мікіта Емельянаў застаецца ў карцары. Яго бацькам дазволілі забраць рэчы сына

Праз два месяцы суд дазволіў бацькам Мікіты Емяльянава забраць яго рэчы са склада, у тым ліку 17 нумароў «Новага Часу». Палітвязень дагэтуль у карцары, паведамляюць праваабаронцы.

Малюнак dissidentby

Малюнак dissidentby

Родныя Мікіты атрымалі дазвол забраць вялікую колькасць «непатрэбных» рэчаў палітвязня, якія знаходзіліся на складзе магілёўскай турмы. Сярод іх — лісты ад родных, сяброў і іншых людзей, кнігі, часопісы і газеты, у тым ліку «Новы час» (17 шт.), «Наша гісторыя» (8 шт.), «Каталіцкі веснік» (5 шт.) ды іншыя.

Вядома, што хлопца працягваюць утрымліваць у карцары з 12 сакавіка. Спачатку Мікіту прызначылі пяць сутак карцару, якія ён павінен быў адбыць 17 сакавіка. Аднак пазней Емяльянаву зноў вынеслі спагнанне за адмову прыбіраць прагулачны дворы — на гэты раз 10 сутак карцара.

Не выйшаў з карцару Мікіта і 27 сакавіка, а быў ізноў пакараны суткамі — як мінімум да 2 красавіка.