Эдуард Бабарыка застаецца за кратамі як найменш да 14 красавіка
Палітвязню Эдуарду Бабарыку пакінулі ў сіле меру стрымання.

Фота 34mag.net
Суддзя Мінскага
гарадскога суда Лапко М. Ф. адмовіў у задавальненні скаргі абароны на падаўжэнне
тэрміну ўтрымання пад вартай.
Эдуард Бабарыка застаецца пад вартай да 14 красавіка, калі Следчы камітэт ці скасуе, ці падоўжыць тэрмін утрымання вязня ў СІЗА.
