Падрыхтаваны праект дзяржрашэння аб увядзенні падатку на «дармаедаў»

У Беларусі падрыхтаваны праект дзяржаўнага рашэння, якое прадугледжвае спагнанне платы з грамадзян, якія не працуюць і не ўдзельнічаюць у фарміраванні даходнай часткі бюджэту шляхам выплаты падаткаў, але з'яўляюцца спажыўцамі сацыяльных паслуг.



zaplaci_padatki.jpg

«Цяпер ва ўрадзе разглядаецца пытанне аб устанаўленні для грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фарміраванні даходнай часткі бюджэту шляхам выплаты падаткаў, бо яны нідзе фармальна не працуюць, але тым не менш карыстаюцца сацыяльнымі выгодамі, якія фінансуюцца з бюджэту», — заявіла начальнік галоўнага кіравання фінансавання сацыяльнай сферы і навукі Міністэрства фінансаў Беларусі Святлана Крэтава ў аўторак у беларускім парламенце.
Яна дадала, што падрыхтаваны праект адпаведнага дзяржаўнага рашэння.
Па словах Крэтавай, у рамках гэтага рашэння мяркуецца ўстанавіць штогадовы плацёж у памеры, кратным базавай велічыні. «Пакуль гэта Br 2,6 млн», — распавяла прадстаўнік Мінфіна. «Устаноўлена катэгорыя тых грамадзян, якіх можна аднесці да дармаедаў», — таксама паведаміла яна.
Як адзначыла Крэтава, «гэты праект указа гатовы, ён разглядаецца ў зацікаўленых рэспубліканскіх органах».
«Будзе прынята рашэнне, каб гэтыя грамадзяне ўдзельнічалі ў фарміраванні бюджэту. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на выдаткі ў сацыяльнай сферы — гэта значыць аплаціць тое, што вы спажылі», — падкрэсліла Крэтава.
У той жа час яна прызнала, што механізм кантролю за выкананнем гэтага рашэння «вельмі складаны, але плануюцца сур'ёзныя штрафныя санкцыі».

interfax.by