Дэпутат парламента: У нашай краіне, акрамя магчымасці працаваць, мала што ёсць
Дэпутат палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Зінаіда Мандроўская (Пінская гарадская акруга №14) лічыць неабходным павышаць статус працы.
«Працуючы дэпутатам чацвёртага і пятага скліканняў, я ўвесь час звяртала ўвагу на тое, што неабходна павышаць у нашай краіне статус працы», — сказала намеснік старшыні
парламенцкай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Зінаіда Мандроўская, каментуючы 13 лістапада журналістам планы ўрада ўвесці падатак для дармаедаў.
У той жа час, адзначыла яна, «вырашыць пытанне з дармаедствам, проста ўвёўшы падатак, вельмі складана». «Неабходны сур'ёзны комплексны падыход. У першую чаргу,
я б разгледзела прычыны такой з'явы, як дармаедства. Таксама неабходна разгледзець, наколькі падатак будзе эфектыўны для ўсёй колькасці непрацуючых у Беларусі», — сказала
Мандроўская.
Яна таксама падкрэсліла, што не ўсе непрацуючыя з'яўляюцца дармаедамі.
Так, на яе думку, непрацуючых па віне алкагольнай залежнасці варта адпраўляць на прымусовае лячэнне, пасля якога, як лічыць Мандроўская, яны змогуць змяніць лад жыцця і знайсці працу.
БелаПАН