Пад Брэстам разбіўся самалёт Іл-103, ёсць ахвяры

Два чалавекі загінулі ў выніку крушэння пад Брэстам самалёта Іл-103, які належыць РУП «Беллесавія».



14_tn.jpg

«Сёння ў 12.09 пры выкананні палётнага задання па выяўленні пажараў у экасістэмах адбылося падзенне паветранага судна Іл-103 РУП «Беллесавія» ў некалькіх кіламетрах ад брэсцкага аэрапорта. Загінулі камандзір паветранага судна Міхаіл Юр'евіч Мядзведзеў і старшы лётчык-назіральнік Аляксандр Іванавіч Барысюк», — паведаміла прэс-служба МНС.

Створана камісія па высвятленні прычын падзення самалёта. Да высвятлення ўсіх абставінаў выкарыстанне самалётаў дадзенага тыпу часова прыпынена.

БЕЛТА