Пад Гроднам прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач

На Гожскім палігоне пад Гродна вайскоўцы 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач. Яно праводзіцца ў рамках праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы, якая павінна завяршыцца вучэннем «Саюзная рашучасць — 2022».

Фота: Аляксандр Сямёнаў, «Ваяр»

Фота: Аляксандр Сямёнаў, «Ваяр»


«Воінскія часці і падраздзяленні злучэння прызначаным складам сіл адпрацоўваюць спецыяльныя дзеянні ў раёнах адказнасці, асноўным зместам якіх з'яўляецца барацьба з дыверсійна-разведвальнымі групамі ўмоўнага праціўніка і ўмоўнымі незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, нясенне службы на блок-пастах і правядзенне мерапрыемстваў па стабілізацыі становішча», — паведаміў камандзір 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады гвардыі палкоўнік Аляксандр Лаўрэнаў.
Як паведамляе прэс-служба Мінабароны «з задачамі вайскоўцы спраўляюцца паспяхова, "не дапускаюць пранікнення дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка, праводзяць інфармацыйныя мерапрыемствы з мясцовым насельніцтвам».