Нямецкая фармацэўтычная кампанія «Queisser Pharma» адмовілася ад рэкламы на БТ
Нямецкая фармацэўтычная кампанія «Queisser Pharma» спыніла рэкламу на дзяржаўным беларускім тэлебачанні. Пра гэта паведамляе нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя «Libereco — Partnership for Human Rights».
![Ілюстрацыйнае фота: facebook.com Ілюстрацыйнае фота: facebook.com](/img/v1/images/doppel_herz.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота: facebook.com
Пад петыцыяй праваабаронцаў, на якую адрэагавала «Queisser Pharma», падпісаліся 58 тысяч чалавек.
«Queisser Pharma» — буйная нямецкая фармацэўтычная кампанія, якая прадстаўленая ў больш чым 50 краінах свету. Самай вядомай іх прадукцыяй з'яўляецца серыя прэпаратаў «Doppel Herz».
Раней ад рэкламы на БТ адмовіліся шэраг іншых заходніх кампаній — напрыклад, канцэрн «Henkel» і кампанія «Jysk».
Паводле «Еўрарадыё».