«Няма межаў, каб сказаць кахаю». Павел Севярынец даслаў з-за кратаў букет ружаў
Да гадавіны вяселля палітвязень Павел Севярынец здолеў даслаць жонцы букет ружаў.
Пра гэта напісала жонка палітыка-палітвязня Вольга Севярынец на сваёй старонцы ў фэйсбуку:
«Паша даслаў букет ружаў праз незнаёмых людзей (дзякуй вам ад усяго сэрца) да гадавіны вяселля з подпісам "Няма межаў, каб сказаць кахаю. І праз восем гадоў кахаю ўсё мацней". Ну як жа такім не падзяліцца, калі Жыве Каханне!
Ведаю, што і вы са мной парадуецеся».