«Ненастаяшчаму прэзідэнту» — 7 сутак арышту

Пасля мітынгу 30 жніўня пра карыкатурыста Андрэя Янковіча даведаўся ўвесь Гродна. Яго пераўвасабленне ў "несапраўднага прэзідэнта" стала сенсацыяй дня. Затрымліваць мастака прыехалі два бусы з АМАПам.

jankovich_andrej_11.jpg

На раніцу Андрэй Янковіч прачнуўся знакамітым, але — у камеры ізалятара часовага ўтрымання.

Адзін з сукамернікаў Андрэя, які выйшаў з ІЧУ на вуліцы Гая 2 верасня, распавёў Hrodna.life, што цяпер мастаку "прымяраюць" артыкул аб абразе прэзідэнта. Карыкатурыста былы сусед па камеры апісвае як "простага, спакойнага хлопца з пачуццём гумару». Па яго словах, Янковіч даўно заўважыў сваё партрэтнае падабенства з Аляксандрам Лукашэнкам. У чэрвені ён спецыяльна пагаліў лысіну, зладзіў першы касплей і выклаў фота ў сацыяльныя сеткі. Тады на іх не звярнулі ўвагі — акрамя сяброў, ніхто нават лайкаў не паставіў. Калі на фоне пратэстаў тэма «гэтага» прэзідэнта стала актуальнай, Янковіч вырашыў паказаць свой вобраз на вуліцы.


Суд ацаніў перформанс у 7 сутак адміністрацыйнага арышту.



Андрэю Янковічу 32 гады. Ён інжынер-канструктар і тэхнолаг, скончыў Гродзенскі тэхналагічны каледж, а пазней БНТУ. Апошнія гады працаваў на прадпрыемстве "Біякам". Як навыкі ў яго рэзюмэ адзначаны праектаванне, 3D-мадэляванне і аналіз даных.  Акрамя інжынернай працы Андрэй малюе ілюстрацыі і карыкатуры, пастаянна супрацоўнічае з некалькімі беларускімі СМІ.

Паводле hrodna.life