Названыя пераможцы конкурсу “Belarus in Focus 2014”

Арганізатары абвясцілі пераможцаў чацвёртага штогадовага конкурсу для журналістаў, што апублікавалі ў 2014 годзе артыкулы пра Беларусь у замежных СМІ.



image0.jpg

Сёлета ў конкурсе ўдзельнічаў 51 артыкул ад 40 журналістаў з 14 краін свету. Сябры журы вырашылі прысудзіць прызы наступным аўтарам:

Прафесійныя журналісты:

- Simon Book (Нямеччына), “Заманлівыя прапановы Лукашэнкі”, “Handelsblatt”,

- Malgozhata Lozovskaya (Расія), “Калі вы жадаеце стаць мільянерам – прыязджайце ў Беларусь”, “openDemocracy”,

- Paul Flückiger (Швейцарыя), “Рэпрэсіі перад Чэмпіянатам свету па хакеі ў Беларусі”, “Neue Zurcher Zeitung”.

Журналісты-пачаткоўцы:

- João de Almeida Dias (Партугалія), “Супраціўляючыся, яны не чакаюць сюрпрызаў”, “Observador”

- Paula Borowska (Польшча), “Нефармальная адукацыя ў Беларусі: рэалізацыя патэнцыялу грамадзянскай супольнасці”, “Belarus Digest”

- Eva Coronado Alonso (Іспанія), “Беларуская мова хоча заняць сваё месца”, “Achtung magazine”.

Журы таксама пажадала асобна адзначыць артыкул Яўгена Карпава (Беларусь), “Чэмпіянат у невядомым доме”, “New Eastern Europe”.

У анлайн-конкурсе ж найбольшую колькасць “лайкаў” набраў артыкул Олены Андрющенко (Украіна), “Свет строгага рэжыму”, “Вечерний Днепр”.

Пераможцаў конкурсу чакаюць прызы: 

- Тры прэміі па 500 EUR для прафесійных журналістаў

- Тры прэміі па 300 EUR для журналістаў-пачаткоўцаў

Акрамя таго, для фіналістаў конкурсу ўвесну 2015 года будуць арганізаваныя двухдзённыя майстар-класы з удзелам сябраў журы, журналістаў і экспертаў.

Арганізатарам конкурсу “Belarus in Focus” з'яўляецца Інфармацыйнае Бюро “Belarus in Focus” пры партнёртсве з “Press Club Belarus” і “Press Club Polska” – чальцамі Міжнароднай асацыяцыі прэс-клубаў (IACP).