Навуковец: у Беларусі пік захворвання COVID-19 — на гэтым тыдні

Беларускі навуковец-матэматык зрабіў прагноз па захворванні COVID-19 у Беларусі.

test_na_koronavirus_foto_trendaz_rect_ecb631da2d9ee9c40a670e5c91903486.jpg


Пік захворвання каронавіруснай інфекцыяй ў Беларусі прыйдзецца на бягучы тыдзень. Да такой высновы прыйшоў член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук Павел Грынчук. Пра гэта паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на preprints.ru.

Павел Грынчук прааналізаваў дадзеныя па выпадках заражэння COVID-19 у Беларусі і зрабіў прагноз развіцця сітуацыі з каронавірусам вясной-летам 2020 года. Згодна з яго разлікамі, пік захворвання COVID-19 у нашай краіне прыйдзецца на тыдзень з 27 красавіка па 3 траўня, а затым пачнецца спад, які працягнецца да канца лета.

hrafik_karonavirus_tut.baj.jpg


«Можна зрабіць папярэднюю выснову пра тое, што дынаміка захворвання на  каронавірус у Беларусі ў цэлым падобная да дынамікі распаўсюджвання гэтага захворвання ў іншых краінах і не дэманструе нейкіх кардынальных адрозненняў», — растлумачыў навуковец.

Матэматык прагназуе, што толькі да канца ліпеня Беларусь выйдзе на 100 інфіцыраваных COVID-19 на дзень. А да кастрычніка 2020 года, калі пандэмія скончыцца, у нашай рэспубліцы выявяць каля 38–40 тысяч выпадкаў каронавіруса