Набор на чарговую Стыпендыяльную праграму імя Стэфана Банаха

Праграма скіравана да студэнтаў з краін — членаў Усходняга партнёрства, якія пачынаюць навучанне на другой і трэцяй ступенях. Правер, як вучыцца ў Польшчы з праграмай імя С. Банаха.



images78.jpg

З 2015/2016 навучальнага года Стыпендыяльная праграма імя Стэфана Банаха была пашырана і на трэцюю ступень адукацыі. Дзякуючы гэтаму, шанцы атрымаць стыпендыю маюць кандыдаты на дадатковае навучанне ў магістратуры і аспірантуры. Памер стыпендыі, прызначанай на выдаткі на пражыванне і ўтрыманне, складае 1350 польскіх злотых у месяц. Праграма прапаноўвае стыпендыі на бясплатннае навучанне другой і трэцяй ступені ў дзяржаўных навучальных установах, кантраляваных адпаведным міністрам вышэйшай адукацыі.

З 2015 г. праграма ўключае:

- навучанне другой ступені ў галіне дакладных, прыродазнаўчых, тэхнічных, аграрных, лясных, ветэрынарных навук, а таксама на эканамічных спецыяльнасцях, еўрапеістыцы і правазнаўстве (спецыялізацыя — еўрапейскае права). Набор кандыдатаў будзе праходзіць пры падтрымцы польскіх прадстаўніцтваў.

-  навучанне трэцяй ступені ў галінах навук: гуманітарных, тэалагічных, грамадскіх, эканамічных, юрыдычных, матэматычных, фізічных, хімічных, біялагічных, навук пра Зямлю, тэхнічных, аграрных, лясных і ветэрынарных. Набор кандыдатаў будзе адбывацца пры пасрэдніцтве навучальных устаноў, якія набіраюць студэнтаў.

У рамках сёлетняй праграмы кандыдаты на другую ступень навучання (спіс дысцыплін у дададзенай аб’яве) перадаюць камплект дакументаў у Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь або ў генеральныя консульствы Рэспублікі Польшча ў Брэсце і Гродне да 26 чэрвеня 2015 г. Тэрмін падачы дакументаў для трэцяй ступені навучання заканчваецца 3 ліпеня 2015 г.

Інфармацыя пра праграму