На трасах спускаліся з даху. Сілавікі зладзілі цэлую спецаперацыю, каб затрымаць дзяўчыну за ўдзел у пратэстах

На праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа затрымання жыхаркі Мінска Алены Малькевіч. Як паведамляюць сілавікі, дзяўчына прыняла ўдзел у некалькіх жнівеньскіх акцыях у 2020 годзе.

photo_2022_08_16_09_56_34.jpg

Правабаронцы звяртаюць увагу на тое, якая колькасць сілавікоў затрымлівала дзяўчыну. Частка з іх на тросах спусцілася з даху шматпавярховага дома і залезла ў кватэру праз вокны, а іншыя ў гэты час заходзілі праз дзверы.