У Гомелі затрымалі 60-гадовага барда Аляксея Ільінчыка
ГУБАЗіК схапіў 60-гадовага гомельскага барда Аляксея Ільінчыка. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы.
Як паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы, мужчыну затрымалі з-за «творчай дзейнасці ў інтэрнэце». Іншых падрабязнасцей пакуль няма.
Аляксей Ільінчык — бард, удзельнік і арганізатар фестываляў (правёў
85 канцэртаў), аўтар кніг.