На польска-беларускай мяжы затрыманыя 26 парушальнікаў
26 красавіка 29 чалавек спрабавалі нелегальна прайсці з Беларусі ў Польшчу.
У раёне Белавежы 26 чалавек, грамадзяне Емена і Ірака, змаглі перасекчы мяжу, у той час як беларускія сілавікі кідалі ў польскія патрулі камяні. Парушальнікаў затрымалі, паведамляе Польская памежная служба, піша REFORM.by.
Нагадаем, учора Памежная варта Польшчы паведаміла аб абвастрэнні міграцыйнай праблемы на мяжы з Беларуссю, — пасля таго, як праз беларуска-польскую мяжу спрабавалі прарвацца больш за 100 нелегалаў.