Польшча заявіла пра эскалацыю міграцыйнай праблемы на мяжы з Беларуссю

Памежная варта Польшчы ў аўторак паведаміла аб абвастрэнні міграцыйнай праблемы на мяжы з Беларуссю, — пасля таго, як за мінулыя суткі праз беларуска-польскую мяжу спрабавалі прарвацца больш за 100 нелегалаў.

1057272078_0_106_2168_1326_1920x0_80_0_0_b5a0bffc2c6259125ddd423f9378ef5f.jpg


«25 красавіка на тэрыторыю Польшчы спрабавалі патрапіць з Беларусі 103 замежніка — грамадзяне Іарданіі, Марока, Сенегала. Былі дзве спробы сілавога перасячэння мяжы: на ўчастку пагранзаставы Чарамха 38 чалавек нелегальна перайшлі мяжу, на ўчастку Мельнік — 21 чалавек. У патрулі кідалі камяні і палкі», — цытуе АФН паведамленне польскай памежнай службы.

Раней у бягучым годзе гэтая лічба, па звестках ведамства, не перавышала 50, часцей за ўсё застаючыся на ўзроўні 15-25 чалавек. Разам з тым польскія памежнікі неаднаразова паведамлялі аб сілавым характары спробаў прарыву праз мяжу, у тым ліку нібыта з удзелам беларускіх памежнікаў.

У 2021 годзе польска-беларускую мяжу, паводле звестак памежнай службы Польшчы, спрабавалі незаконна перайсці 39,7 тыс. чалавек. З пачатку 2022 года колькасць такіх спробаў перавысіла 4 тысячы.

У пагранкамітэце Беларусі гэтыя даныя пакуль не каментуюць.