На плошчы Незалежнасці зноў сабраліся людзі. Адбываюцца затрыманні
Увечары 24 жніўня на сталічнай плошчы Незалежнасці пачаліся затрыманні. Штовечар тут традыцыйна збіраецца народ, каб абмеркаваць апошнія падзеі, выказаць сваю салідарнасць з мірнымі пратэстоўцамі.
У 19.00 на плошчы Незалежнасці сталі збірацца людзі. Але АМАП не дазволіў удзельнікам акцыі ўсталяваць абсталяванне для стасункаў у фармаце "вольнага мікрафона". Пачаліся затрыманні, паведамляе TUT.BY
Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Тэлеграм-канал motolkohelp паведамляе, што амапаўцы з'явіліся ў 18:50, але тады ніхто затрыманы не быў.
Затрымліваць пачалі крыху пазней.
Людзі ў форме не далі прайсці чалавеку са сцягам.
Прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама пракаментавала затрыманні на плошчы Незалежнасці:
"Маладыя людзі затрыманыя ў рамках адміністрацыйнага працэсу. На гэты момант на плошчы Незалежнасці не больш за 300 чалавек".