На пікеце БХД у Віцебску можна было памераць ціск (фота)

Каманда прамоўцы БХД Таццяны Севярынец на Віцебскай-Чкалаўскай акрузе №18 правяла два пікеты: адзін — у цэнтры Білева каля крамы «Ганна», другі — каля «Еўраопту» на Будаўнікоў у іншым баку акругі.

1468849167_3__1_.jpg


“З жыхароў Білева ля пікету выстройваліся нават невялікія чэргі, каб бясплатна памераць ціск ды паставіць подпіс у падтрымку. Дыпламаваны доктар выконваў гэтую працэдуру, даваў парады. Праблема адсутнасці паліклінікі ў мікрараёне Білева, даўно абяцанай уладамі, тут завострая. Два гады наша ініцыятыва “За якасную медыцыну для ўсіх” дамагаецца, каб паліклінічны комплекс тут з’явіўся”, — адзначыла прамоўца.
Паводле яе, на ўсіх пікетах людзі дзякуюць актывістам за працу, пытаюцца, як далучыцца, і абяцаюць прывесці ў БХД новых людзей. Разам з тым адначасова ў людзей шмат бязвер’я, страху і пачуцця безвыходнасці ад карупцыі, фальсіфікацый і гвалту з боку ўлады.
bchd.info