На крэйдавым кар'еры пад Ваўкавыскам патанула 6-гадовая дзяўчынка
Яна жыла непадалёк і прыйшла да кар'ера адна, цела выявіў прахожы.
![Кар'ер у Ваўкавыску Кар'ер у Ваўкавыску](/img/v1/images/2f62d21b5b50be4dcc553858ce1ad81c_thumb_735x1500_w.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кар'ер у Ваўкавыску
У суботу ў крэйдавым кар'еры пад Ваўкавыскам загінула шасцігадовая дзяўчынка, паведамляе Следчы камітэт.
Па звестках следчых, яна жыла непадалёк і прыйшла туды адна. Яе цела выявіў прахожы. Цяпер Ваўкавыскі аддзел СК праводзіць праверку.
Гэтыя крэйдавыя кар'еры называюць «беларускімі Мальдывамі» з-за іх фотагенічнасці і незвычайнага адцення вады. Тым не менш купацца ў іх забаронена з-за вялізнай глыбіні і неадпаведнасці вады санітарным нормам.