На дзяржаўным тэлебачанні паказалі кавалкі допытаў Кастусёва, Зянковіча і Фядуты
Зянковіч сказаў, што Кастусёў не выказваў ніякіх «рацыянальных думак» наконт пераварота.
На дзяржаўным тэлебачанні паказалі кавалкі допытаў Рыгора Кастусёва, Юрася Зянковіча і Аляксандра Фядуты.
Як вынікаў з запісаў, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў прызнае віну ў тым, што «даў магчымасць гэтым людзям уцягнуць у такія размовы».
«Гэтыя людзі вось гэтыя нашыя перамоўныя працэсы хочуць скарыстаць для свайго абагачэння», — сказаў ён.
Зянковіч сказаў, што Кастусёў не выказваў ніякіх «рацыянальных думак» наконт пераварота. Але калі Зянковіч хваліўся, што знайшоў грошы на ўзнагароджванне вайскоўцаў, то Кастусёў нібыта дадаваў: «Партыі БНФ таксама патрэбныя грошы».
Больш пра ўдзел лідара БНФ у праекце нічога не вядома.