На блогера Філіповіча склалі яшчэ адзін пратакол — за акцыю ў Берасці

На гомельскага блогера Максіма Філіповіча складзены яшчэ адзін пратакол. На гэты раз — за ўдзел у акцыі «Марш недармаедаў» у Берасці 5 сакавіка.

52cda40b_e2e2_4322_a886_090f5d63aefa_cx0_cy7_cw0_w1023_r1_s.jpg

Пра гэта Філіповіч змог паведаміць сваёй маці праз тэлефон. Блогер знаходзіцца ў турме, 13 сакавіка ён быў асуджаны на 13 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі пратэсту супраць дэкрэту № 3, якая адбылася ў Гомелі 19 лютага.
Паводле словаў Філіповіча, «яго хочуць трымаць у турме як мага даўжэй».
Паводле svaboda.org