У Мінску затрымалі актывістаў «Моладзі БНФ» і асудзілі да штрафаў
У Мінску 14 сакавіка супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх актывістаў «Моладзі БНФ».
Паводле інфармацыі яшчэ аднаго актывіста, іх адвезлі ў Першамайскі РУУС. Прозвішча аднаго затрыманага Мікіта Краснакуцкі, а другога — Мікалай Логвінаў.
Cтала вядома, што на юнакоў склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння іх справы разглядалі ў судзе Першамайскага раёна Мінска.
Мікалая Логвінава вінавацяць па арт. 23.34 КаАП "Удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" за тое, што хлопцы 10 сакавіка распаўсюджвалі стужачкі з нацыянальным арнаментам і ўлёткі з заклікамі далучыцца да акцыі супраць дэкрэта №3, якая прануецца на 25 сакавіка. Справу разглядала суддзя Анастасія Папко.
Мікалай Логвінаў у судзе віну прызнаў, папрасіў суд вынесці папярэджанне або штаф. Яго паплечнік — Мікіта Краснакуцкі, якога таксама судзілі ў той час, паступіў аналагічным чынам — прызнаў віну цалкам.
Суддзя вынесла рашэнне пакараць Мікалая Логвінава штрафам у пяць базавых велічынь.
Мікіту Краснакуцкага суддзя Юры Гарбатоўскі таксама асудзіў да штрафу ў пяць базавых велічынь.