«Мы не будзем маўчаць». Студэнты і выкладчыкі БДУ запісалі відэазварот

На Youtube з'явіўся відэазварот студэнтаў і выкладчыкаў БДУ, у якім яны тлумачаць чаму маюць права выходзіць на мірныя акцыі і чаму не могуць маўчаць.

Студэнты і выкладчыкі розных факультэтаў БДУ кажуць пра неабходнасць свабоды выказванняў, выступаюць супраць гвалту і тлумачаць, чаму маюць права на мірны пратэст.
- Мы не будзем маўчаць, а будзем гаварыць праўду, будзем спяваць i дамагацца справядлiвасцi ва ўсей краiне, - кажуць яны.
Таксама яны патрабуюць аднавіць на працы Cвятлану Волчак, выкладчыка, якая каардынавала стачкам універсітэта і была звольненая.