Мужчына ўдарыў медыка ў твар за тое, што той «супраць Лукашэнкі» (відэа)

У сеціве з'явілася відэа, на якім мужчына нецэнзурна лаецца на доктара хуткай дапамогі, а потым б'е яго ў твар.

115750306_1921973547938184_4903440791006667331_n_logo_1.jpg

Чытачы tut.by мяркуюць, што гэта відэа знятае ў Брэсцкай бальніцы ХМП.

Як удакладняе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги», мужчыну затрымалі і даставілі ў РАУС Брэста.Ён быў п'яны, і яго вазілі на агляд.