Муж і жонка, якіх сёмы раз асудзілі за «экстрэмізм», прызнаныя палітвязнямі

Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева папоўнілі спіс беларускіх палітычнымі зняволеных, паведамляе «Вясна».

_5415849225503225462_120.jpg

Сяргей і Анастасія — муж і жонка, якія правялі амаль 100 сутак за кратамі. Учора іх у сёмы раз запар асудзілі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы. На Крупенічаў склалі ўжо сем пратаколаў па арт. 19.11 КаАП за перасыл адзін адному ў прыватнай перапісцы паведамленняў з «экстрэмісцкіх» тэлеграм-каналаў. Такім чынам Сяргей правядзе за кратамі як мінімум 99 сутак, Анастасія — 98.