Міжнародны экалагічны ўніверсітэт спыніць сваё існаванне

Міжнародны экалагічны ўніверсітэт будзе далучаны да БДУ.



mgeu.jpg

Абітурыенты, якія сёлета паступяць у Міжнародны дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт імя Сахарава, у будучыні атрымаюць дыплом Белдзяржуніверсітэта. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

Пытанне аб далучэнні МДЭУ імя А.Д.Сахарава да БДУ абмяркоўвалася на пашыраным паседжанні рэктарата МДЭУ з удзелам міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова і рэктара БДУ Сяргея Абламейкі.

А сёння, 30 траўня на Нацыянальным прававым партале афіцыйна апублікаваная пастанова Савета Міністраў №450 ад 27 траўня 2015 года, згодня з якім МДЭУ выключаны з пераліку дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі.

Пастанова набудзе моц з 1 верасня 2015 года.

Міжнародны экалагічны ўніверсітэт набраў першых студэнтаў у 1994-1995 навучальным годзе.

Фота: iseu.by