Мінздароўя абвясціла 1789 новых выпадкаў COVID-19 за суткі
У Беларусі за суткі зарэгістравана 1789 новых выпадкаў каронавіруса. Усяго з пачатку пандэміі афіцыйна пацверджана 946 674 дыягназы, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Выпісаныя за дзень 718 чалавек. Агульная колькасць ачунялых пацыентаў дасягнула 942 135, піша REFORM.by.
За суткі памерлі 10 чалавек з каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ў афіцыйнай статыстыцы 6698 смяротных зыходаў.
У краіне зрабілі 12,69 млн. тэстаў, у тым ліку 18 946 — за суткі.