Мала тэстаў: Мінздароўя аб'явіла ўсяго пра 693 выпадкі COVID-19 за суткі
У Беларусі за суткі зарэгістравана ўсяго 693 выпадкі COVID-19. Агульная колькасць пацыентаў з пацверджаным дыягназам з пачатку пандэміі ўжо складае 943027, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Выпісаны за дзень 231 чалавек. Усяго ачунялымі лічацца 937 754 чалавекі, піша REFORM.by.
За суткі памерлі яшчэ 11 чалавек з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Агульная колькасць памерлых у афіцыйнай статыстыцы складае 6681.
У краіне зрабілі 12,65 млн тэстаў, у тым ліку ўсяго 4697 за суткі. Гэтым і тлумачыцца менш за тысячу выяўленых выпадкаў COVID-19.