Мінск, Віцебск, Брэст — сярод самых папулярных гарадоў СНД у расійскіх турыстаў

Паводле расійскага сэрвісу анлайн-браніравання гатэляў Oktogo.ru, 2015 годзе ў рэйтынгу папулярнасці ў расейскіх турыстаў сярод краін СНД лідзіруе Беларусь.



thumbs_dsc00091.jpg

У топ-10 самых папулярных гарадоў СНД па паездках расійскіх турыстаў у 2015 годзе ўваходзяць адразу тры беларускія гарады — Мінск, які размясціўся на першым радку рэйтынга, Брэст і Віцебск.

Статыстыка паказвае, што ў 2015 годзе ў Беларусь расіяне зрабілі 40 працэнтаў усіх паездак па СНД.

У Беларусь расійскія турысты, якія арганізуюць свой адпачынак самастойна, прыязджаюць сёлета ў сярэднім на тры дні. Сярод гарадоў СНД самыя працяглыя паездкі ў 2015 годзе расейцы зрабілі ў сталіцу Узбекістана — Ташкент — у сярэднім на пяць дзён, а самыя кароткія — у Брэсце — на паўтара дня.

Самым дарагім горадам СНД па затратах на пражыванне стала сталіца Казахстана — Астана, а самым бюджэтным — беларускі Віцебск.

"Радыё Рацыя"