Турысты ў Італіі разбілі старажытную статую пры спробе зрабіць сэлфі (фота)
Два турысты, спрабуючы сфатаграфавацца, пашкодзілі адзін з сімвалаў італьянскага горада Крэмона — статую двух Геркулес. Турысты залезлі на статую, каб зрабіць сэлфі, і пры гэтым выпадкова адламалі фрагмент мармуровай кароны.
Паліцыя ўжо знайшла вінаватых, іх нацыянальнасць не называецца.
Скульптура адлюстроўвае двух Геркулес, якія трымаюць герб Крэмоны. Яна з'яўляецца адной з галоўных мясцовых славутасцяў і сімвалам горада, заснаванага, згодна з легендай, самім Геркулесам.
Мармуровая статуя была створана ў 1700 годзе і першапачаткова размяшчалася ў верхняй частцы гарадскіх варот. У 1962 статуя было ўстаноўлена ў портыку самага старога будынка Крэмоны — Лоджыі Воінаў.