Мікалай Статкевіч адказаў на прапанову «папрасіцца»
22 студзеня Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, атрымала ад мужа ліст, у якім той фактычна адказаў на прапанову Лукашэнкі напісаць прашэнне аб памілаванні, каб выйсці на волю.
Ліст быў адпраўлены 16 студзеня, калі палітвязень не мог яшчэ ведаць ні аб «дыялогу» з рэдактарамі, ні аб чарговай прапанове «папрасіцца». Як патлумачыла
жонка палітвязня, у лісце Мікалай Статкевіч апісваў змест чарговага ўласнага ліста, які канфіскавала цэнзура.
Марына Адамовіч пракаментавала агрэсіўныя і нервовыя выказванні Аляксандра Лукашэнкі ў бок Мікалая Статкевіча пад час канферэнцыі (Лукашэнка назваў яго «палітычным трупам» - НЧ). Яна мяркуе, што такое жаданне абразіць і прынізіць чалавека, які ўжо тры гады
знаходзіцца ў турме, з'яўляецца лепшым доказам таго, што кіраўнік краіны насамрэч лічыць Мікалая Статкевіча сваім палітычным супернікам. «Інакш яго б не трымалі ў турме»,
— мяркуе Марына Адамовіч.
Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі нібыта за арганізацыю беспарадкаў 19 снежня 2010 году. У студзені 2012 года ён быў асуджаны да пагаршэння ўмоў адбыцця пакарання і
пераведзены ў магілёўскую турму №4.