Міграцыйны крызіс: што адбываецца на беларуска-польскай мяжы 14 лістапада
Польскія памежныя службы рэгулярна паведамляюць пра тое, што адбываецца блізу мяжы ў лагеры мігрантаў.
Мігранты ў лагеры атрымліваюць інструкцыі і абсталяванне ад беларускіх сілавікоў для вялікай перакідкі людзей праз мяжу сёння ўначы, сцвярджае Памежны камітэт Польшчы.
«Цяпер мы назіраем, што на мяжы знаходзіцца ўсё больш груп узброеных беларускіх афіцэраў. Мы заўважаем хваляванні сярод мігрантаў. Таксама на мяжы быў фургон для тэлетрансляцыі. Некаторыя намёты пачынаюць знікаць, а мігранты атрымліваюць інструкцыі, абсталяванне і газ беларускіх службаў. Вы можаце бачыць, што беларускі бок сёння рыхтуецца да вялікай спробы перасячэння мяжы. Нашыя сілы гатовыя да дзеяння», — напісаў у Twitter Памежны камітэт Польшчы.
Уначы мігранты, спрабуючы трапіць у Польшчу, закідалі абломкамі бетона польскіх вайскоўцаў, паведамляе Мінабароны гэтай краіны.