Польская Памежная варта прадухіліла чарговы нелегальны прарыў мяжы
Польскі ўрад таксама даслаў на тэлефоны мігрантаў паведамленні з просьбай не верыць чуткам.
Польская Памежная варта заявіла, што прадухіліла нелегальны прарыў мяжы па-за пунктамі пропуску: каля Дубічаў Царкоўных і Клюкавічаў.
Польскі ўрад таксама даслаў на тэлефоны мігрантаў паведамленні з просьбай не верыць чуткам. Тэксты СМС рассылаюцца на англійскай, арабскай, французскай, нямецкай і польскай мовах.
«Сярод мігрантаў ходзяць чуткі, што 15 лістапада ў рамках арганізаванай акцыі іх забраць з мяжы прыедзе транспарт з Нямеччыны, а Польшча прапусціць. Гэта поўная хлусня і глупства! Польшча працягне ахоўваць сваю мяжу з Беларуссю. Тыя, хто распаўсюджвае такія чуткі, імкнуцца заахвоціць мігрантаў да штурму мяжы, што можа прывесці да небяспечнага развіцця падзей», — паведамляе gov.pl.